All language subtitles for 02Ðà01 ðæÐâð┤ÐâÐçÐïÐÅ ð┤ð¢Ðû

af Afrikaans
ak Akan
sq Albanian
am Amharic
ar Arabic
hy Armenian
az Azerbaijani
eu Basque
be Belarusian
bem Bemba
bn Bengali
bh Bihari
bs Bosnian
br Breton
bg Bulgarian
km Cambodian
ca Catalan
ceb Cebuano
chr Cherokee
ny Chichewa
zh-CN Chinese (Simplified)
zh-TW Chinese (Traditional)
co Corsican
hr Croatian
cs Czech
da Danish
nl Dutch
en English
eo Esperanto
et Estonian
ee Ewe
fo Faroese
tl Filipino
fi Finnish
fr French
fy Frisian
gaa Ga
gl Galician
ka Georgian
de German
el Greek
gn Guarani
gu Gujarati
ht Haitian Creole
ha Hausa
haw Hawaiian
iw Hebrew
hi Hindi
hmn Hmong
hu Hungarian
is Icelandic
ig Igbo
id Indonesian
ia Interlingua
ga Irish
it Italian
ja Japanese
jw Javanese
kn Kannada
kk Kazakh
rw Kinyarwanda
rn Kirundi
kg Kongo
ko Korean
kri Krio (Sierra Leone)
ku Kurdish
ckb Kurdish (Soranî)
ky Kyrgyz
lo Laothian
la Latin
lv Latvian
ln Lingala
lt Lithuanian
loz Lozi
lg Luganda
ach Luo
lb Luxembourgish
mk Macedonian
mg Malagasy
ms Malay
ml Malayalam
mt Maltese
mi Maori
mr Marathi
mfe Mauritian Creole
mo Moldavian
mn Mongolian
my Myanmar (Burmese)
sr-ME Montenegrin
ne Nepali
pcm Nigerian Pidgin
nso Northern Sotho
no Norwegian
nn Norwegian (Nynorsk)
oc Occitan
or Oriya
om Oromo
ps Pashto
fa Persian
pl Polish
pt-BR Portuguese (Brazil) Download
pt Portuguese (Portugal)
pa Punjabi
qu Quechua
ro Romanian
rm Romansh
nyn Runyakitara
ru Russian
sm Samoan
gd Scots Gaelic
sr Serbian
sh Serbo-Croatian
st Sesotho
tn Setswana
crs Seychellois Creole
sn Shona
sd Sindhi
si Sinhalese
sk Slovak
sl Slovenian
so Somali
es Spanish
es-419 Spanish (Latin American)
su Sundanese
sw Swahili
sv Swedish
tg Tajik
ta Tamil
tt Tatar
te Telugu
th Thai
ti Tigrinya
to Tonga
lua Tshiluba
tum Tumbuka
tr Turkish
tk Turkmen
tw Twi
ug Uighur
uk Ukrainian
ur Urdu
uz Uzbek
vi Vietnamese
cy Welsh
wo Wolof
xh Xhosa
yi Yiddish
yo Yoruba
zu Zulu

Original subtitles

Пакляніся, што ўсё, што ты сказаў пра Светлякоў, - праўда.

Клянуся.

Добра.

Навошта яму гэта рабіць?

Я чула чуткі.

Ён забраў дзіця, якое нібыта...

- Гэта няпраўда. - Нібыта што?

Нешта непраўдзівае.

Бо гэта немагчыма.

Не. Мабыць, не.

І нават калі так, гэта ні халеры не важна.

- Не без... - Досыць.

Хочаш турбавацца - турбуйся пра нас.

Дык што нам рабіць? Шукаць іншых Светлякоў?

Дзе?

Светлякі былі ў гэтым месцы.

У Эда ёсць брат, які кіруе групай у Сіэтле.

Хлопец па імі Айзек. Мяркую, ён прыме ўсіх нас.

Спачатку трэба знайсці Джоэла.

Мы яго знойдзем. Так, знойдзем.

Так, знойдзем.

Добра, пагаворым пра тое як. Бо вось што ў нас ёсць.

Ён кантрабандыст, завуць Джоэл ці Джо.

З гэтым ёсць блытаніна...

50 гадоў, пасівелы, барадаты, 180 см, шнар на правай скроні.

Так. Кажуць, што ён прыгожы.

Я забылася.

У трох днях ад нас. Варта было адразу ісці за ім.

Ён паехаў, Эбі. На нашай адзінай машыне.

А мы ратавалі параненых.

Але мы нікога не выратавалі, так?

- Гэта не справядліва. - Не.

Усё гэта не справядліва.

Эбі.

Можа...

можа, у каманды з Сіэтла ёсць рэсурсы.

Яны б дапамаглі нам са зброяй.

Вы дапаможаце мне знайсці яго.

Так. Мы дапаможам табе знайсці яго.

Потым дапаможам забіць яго.

Павольна.

Што?

Калі мы яго заб'ём...

мы заб'ём яго павольна.

АПОШНІЯ З НАС. 2 СЕЗОН, 1 СЕРЫЯ БУДУЧЫЯ ДНІ

ПЕРАКЛАД АД BELMOVIE АДМЫСЛОВА ДЛЯ SCREENKA.COM

Спонсары перакладу: Пятрусь Вэрхал; Yana Karslyan; Ivan Yanchuk

ПРАЗ 5 ГАДОЎ

Уставай.

Добра. Добра.

Элі!

Бум, вырадак.

Па-першае, "добра" азначае "спыніся".

Прабач, я ўцягнулася.

Па-другое, не кажы "Бум, вырадак" тым, хто першы цябе ўдарыў.

Наўпрост у твар, дарэчы.

Відавочна, я вытрымаю ўдар, дык якая розніца?

- Ашалець які моцны, дарэчы. - Я не з усёй сілы.

- Ты біў не з усёй сілы? - Ага, не з усёй.

- Навошта? - Бо я сказаў яму.

- Навошта? - Інакш ён бы цябе накаўтаваў.

Не хацеў тлумачыць гэта Джоэлу.

- Больш так не рабі. - Добра.

Трэба было разабрацца хутчэй, але з астатнім усё добра.

З астатнім усё добра.

Ідзеш на імпрэзу ўвечары?

Хіба мы не павінны? Бо мы суполка і ўсё такое?

Ты цяпер частка суполкі?

Калі так - нам не зашкодзіць дадатковая пара рук,

каб насячы дровы для гатавання.

Біце з усёй сілы.

ДЖЭКСАН, ВАЁМІНГ

Ну гамон.

Здароў.

Здарова, малая.

Там штосьці не так?

Ну, трубы - гліна, ушчэнт патрэсканыя і поўныя каранёў.

Мы не ўпэўненыя, што рабіць, а наш кіраўнік не кіруе.

Так, прабач. Я хутка прыйду.

- Што робіш? - Рамантую рубільнікі.

Хацелі выкінуць усю панэль, а тут проста трэба новыя спружыны.

Навучыш мяне?

Добра.

Што ж...

Спачатку галоўнае: перш чым важдацца з ланцугом,

правер, ці ёсць у дратах напруга.

Як ты гэта зробіш?

Я...

лізну іх?

Тэстар напругі.

Цяпер, вось гэтая частка важная.

Біметалічная палоска.

Ідзе замоцны ток, награвае палоску,

яна згінаецца, адпускае рычаг? Ланцуг ірвецца.

Інакш драты будуць награвацца і ўчыняць пажар у тваіх сценах.

А потым і ва ўсім доме.

- Можна задаць пытанне? - Валяй.

Чаму яна злуецца на цябе?

- Яна сказала, што злуецца? - Не, але...

Думаў, скажа найлепшай сяброўцы.

Не.

Ну, думаю, усё нармальна.

Ёй 19, а я яе... кім бы я ні быў.

У такім узросце не любяць бацькоў.

З дачкой я да гэтага не дайшоў,

так што мы абое проста праходзім гэта ў першы раз.

Мы справімся.

Так, гэта мае сэнс.

- Дык спружыны трымаюць рычагі... - Я ж стараюся.

Разумею, я жорсткі, не цураюся гіперапекі,

а яна...

гэта яна, але...

Але што я такога зрабіў?

Не ведаю.

Так, ну...

Я не магу быць адказным за эмацыйны стан іншага чалавека.

Трасца, ты ходзіш на псіхатэрапію?

Ашалець, ты ходзіш да Гейл?

Ды не хаджу я. Божа, ідзі...

ідзі рамантуй трубу.

Выпілуйце патрэсканыя часткі,

выцягніце карані, запоўнім прабелы АБСам.

Давай.

Усё будзе добра.

Дзіна.

Нікому не кажы, што я на тэрапіі.

Гаўно.

Круты прыцэл.

Рэч не ў прыцэле, а ў стралку.

- Ты малайчына. - Хто наступны?

Паглядзім.

Добра. Цэлая група ўверх па дарозе.

- Адзін аддзяліўся, бачыш яго? - Бачу.

Добра, але з гэтым лепш не спяшацца.

Ён далей - куля пойдзе ніжэй.

Ён ідзе ўгору, трэба кампенсаваць.

У галаву?

Як заўжды.

- Бляха. - Не.

Ладна, ты ўсё адно трапіла.

Ага. Іх там шмат.

Так, я заўважыў.

Мабыць, ідуць з 89-й трасы.

Ці прыйшлі з Альпайна.

Трэба вярнуцца. Вышлю туды патруль.

Крута, я пайду.

Насамрэч, я ненадоўга адлучаю цябе ад патрулявання.

- Пастаўлю цябе на варту. - На варту? Што? Чаму?

Бо гэта важная праца.

Стаяць на сранай агароджы.

Ён хвалюецца за цябе.

Бляха, не можа быць.

У мінулай вылазцы ты была крыху безразважнай.

Два бегуны і шчаўкун амаль без зубоў.

Я справілася. Хіба праца не ў гэтым?

Ты пайшла адна, Элі. Правілы існуюць нездарма.

Дзіна заўжды так робіць, але яе не ставяць на сраную агароджу.

Томі, я дарослая.

Ён не можа казаць мне, што рабіць.

Так, ён можа сказаць мне.

Слухай, я жыву з ім усё жыццё.

Часам прасцей проста пагадзіцца.

Пляваць, што прасцей. Гэта несправядліва.

І за мяне менш за ўсіх варта хвалявацца ў пытанні з заражанымі.

Гэй, не. Ты паклялася. Мы не гаворым пра гэта.

Мяне ўкусілі за руку.

Элі, мы не гаворым пра гэта.

- Мяне ўкусілі, народ! - Гэй!

- Мяне ўкусілі! - Гэй! Гэй, гэй!

У мяне імунітэт!

Божа.

Каб цябе.

Ты і мой брат? Клянуся, бляха, вы з ім аднолькавыя.

Ну, калі мы аднолькавыя, ты ведаеш, што будзе па-мойму.

Пастаў мяне ў патруль.

Група выйдзе ў Альпайн а 13-й.

Але выконвай правілы.

Слухай свайго капітана.

Без пытанняў і выключэнняў.

Ну, залежыць ад таго, хто капітан.

- Элі. - Ладна, добра. Як скажаш.

Зраблю ўсё па правілах.

Адчыняй!

Гэтыя тры зробім з дня на дзень.

Яшчэ за дзень падключым да каналізацыі.

Вы хацелі адрамантаваць школу і бібліятэку да вясны.

Але ім трэба новыя дахі.

Працаўнікоў столькі, што я не думаю, што зробім гэта да лета.

Гэтае акно ўжо не ратуе ад холаду.

Так, так. Замажам. Гэта ўверсе майго спісу.

Мы выкарысталі шмат замазкі на рамонт...

- Будаваць трэба хутчэй. - Хутчэй?

Вядома. Наколькі хутчэй?

Так, у нас ёсць такая круцёлка,

называецца "Тэмп будавання".

- Джоэл. - Больш накруціш - хутчэй будуем.

Нам не хапае месца для людзей.

Так, я заўважыў. Можа, ваша рада перастане іх столькі пускаць?

Гэта наша рада.

Людзі бягуць з разбураных паселішчаў.

Бягуць ад заражаных. Кінуць іх там?

Калі наша шлюпка тоне - так, кінуць іх там.

Калі б я мог, я б пусціў іх усіх.

І я працую ўдзень і ўначы,

каб было больш месца, ты гэта ведаеш.

Але найперш трэба дбаць пра сябе, інакш нікому не дапаможаш.

- Дзядзька Джоэл. - Здароў, дружа.

- Што гэта? - Ідзі сюды.

Добра, гэта мапа.

Бачыш?

Тут жывём мы.

- А што гэта? - Агароджа.

- І што ўнутры? - Людзі!

- А што звонку? - Пачвары.

Правільна. Як іх не ўпусціць?

- Мы іх адстрэльваем. - Што значыць "мы"?

Ты адстрэльваеш пачвар?

- Не. - Адстрэльваеш пачвар?

- Не. - Адстрэльваеш.

Адстрэльваеш пачвар!

Тата!

Вось і ён! Забойца!

Так. Я сумаваў па табе, хлопчык.

Здароў.

Чым займаецеся?

Твая жонка кажа будаваць хутчэй.

Казаў ёй пра круцёлку?

Так, казаў. Ідзі сюды, мілы.

Ты так расцеш.

- Ты паляваў ці...? - Заражаныя.

Што? Адзін?

Ага, так.

Мне трэба ісці.

Пакажы тым пачварам, Бенджы.

Ты трапіў у мяне.

Ты трапіў у мяне.

Джоэл.

Ты таксама быў бежанцам.

Адчынена.

Зараз прыйду.

Хочаш штосьці выпіць?

Што ў цябе ёсць?

Віскі. Гарбата з траў.

Але там у асноўным чартапалох і бруд, таму...

Што за нагода?

У мяне дзень нараджэння.

Хочаш пачаць ці як?

Адны сцёблы. Я што, школьніца?

Цяпер зіма, Гейл.

Юджына гэта не спыняла. Студзень, люты -

мужык вырошчваў шышкі памерам з сасновыя.

Ліпкія, як клей.

Аплата прынята.

Не ведаў, што псіхіятрам можна піць падчас сеансаў.

Псіхатэрапеўтам.

Псіхіятры - гэта пра таблеткі.

І не, нам нельга піць на сеансах.

Але сёння ранкам я прачнулася сумнай.

Гэта мой першы дзень нараджэння без мужа за 41 год.

Цік-цік-цік.

Я паспрабаваў тое, што ты сказала. Я адступіў.

Перастаў ціснуць на яе.

Нават не прымушаў са мной вячэраць.

І што я за гэта атрымаў? Нічога.

Прыходзіць дадому, зачыняецца ў гаражы,

у якім не варта было даваць ёй сяліцца.

І ўсё. Часам нават не вітаецца.

Я бачу яе ў горадзе.

Ківае мне, быццам я незнаёмец ці нейкі казёл.

Нават Дзіна сёння спытала: "Што з ёй?"

То-бок, усе гэта бачаць.

І пра Дзіну.

Яна ставіцца да мяне як да чалавека.

Яна гаворыць са мной, вітаецца,

усміхаецца, шануе мяне,

з ёй я адчуваю сябе добрым хлопцам, як і ёсць.

Дзіна мяне разумее.

Быццам бы яна маё дзіцё.

Але гэта не так.

Як і Элі.

Вось што я скажу.

Паспрабуем нешта іншае.

- Напрыклад? - Кінем прыкідвацца,

што гэта не самая нудная праблема на свеце.

"19-гадовая дачка.

Яна паводзіць сябе са мной, як любая 19-гадовая дачка

паводзіць сябе з бацькам, любая".

Што, гэта наш пяты сеанс?

Ты кожны раз будзеш на гэта скардзіцца?

Хіба ты не мусіш мяне валідзіраваць ці што?

Так, насамрэч, мушу.

Але я больш не буду гэтага рабіць,

бо ты хлусіш мне,

і гэта знясільвае.

Так, хлусіш, Джоэл. Хлусіш.

Я раблю гэта дастаткова доўга, каб ведаць, што хтосьці нешта хавае.

І ты, безумоўна, нешта хаваеш.

Хочаш, каб я гэта валідзіравала?

Не.

Ці нават "бляха, не".

- Гэта не першы кубак сёння. - Не першы.

І тое, што мне было сумна, таксама няпраўда.

Я вярнуся іншым днём.

Мне сказаць гэта ўголас?

Так, я скажу.

Нельга вылечыць штосьці, калі не хапае смеласці сказаць гэта ўголас.

Але мне страшна.

Страшна гэта казаць.

І таму я павінна.

Ты застрэліў насмерць майго мужа.

Ты забіў Юджына.

І я злуюся на цябе за гэта.

Не, мабыць, крыху больш, чым злуюся.

Я ненавіджу цябе за гэта. Я ненавіджу цябе за гэта.

Так, я ведаю, што ў цябе не было выбару.

Я гэта ведаю. Ведаю, што мушу дараваць табе.

Я спрабавала, але не магу...

праз тое, як ты гэта зрабіў.

Я гляджу на твой твар, як ты сядзіш у нашым доме...

і гэта мяне ашалець як злуе.

Ну вось. Я гэта сказала.

Мне сорамна.

Але словы вылецелі, і я не магу іх вярнуць.

І цяпер, мабыць, ёсць шанец, што я змагу табе дапамагчы.

Твая чарга.

Скажы тое, што баішся сказаць.

Я магу табе дапамагчы.

Скажы ўслых, што б гэта ні было.

Як бы гэта ні было дрэнна. Абяцаю, я дапамагу.

Ты нешта ёй зрабіў?

Пакрыўдзіў яе?

Не. Не.

Тады што?

Што ты зрабіў?

Я яе выратаваў.

МІЛЕР

Заходзьце.

Здарова.

Прыйшла за табой.

- Ты ідзеш у вылазку? - Ага.

Дай мне секунду.

Збірайся, колькі патрэбна. Дзве хвіліны.

Чула, ты мусіла сёння быць на агароджы.

І як ты выкруцілася?

- Томі. - Томі.

Дзе ты ўзяла кабуру?

У Дамінікі. Абмяняла на старыя боты.

Трэба было пакінуць боты.

Дай дапамагу.

- Я спраўлюся. - Усё добра.

Я зраблю. Вось так.

Вось і ўсё. Пачакай.

Дай яшчэ гэтую частку.

Ага. Зараз... Вось і ўсё.

- Лепш? - Так, лепш.

Зірні на сябе ва ўсім гэтым.

Як у "Кёртысе і змяі".

- Ну, кіно, што падабаецца Джоэлу. - Так, я ведаю.

Думала паглядзець яго з ім заўтра вечарам, калі хочаш далучыцца.

Патруль?

Так. Так, патруль.

- Дзякуй. - Няма за што.

Здарова, Зіхотка.

Здарова, дзяўчынка.

Элі.

Вось яны.

Добра, мы адстаём на пяць хвілін праз адну ці дзвюх з вас,

таму я скажу сцісла.

Вас чакае вылазка ў Альпайн.

Для кагосьці гэта новы шлях, так што слухайце.

Ідзіце па трасе 191 да Хобака.

- Так, Дзіна. - Здароў.

Ці варта трымацца дарогі,

правяраць мясцовасць, заходзіць на кантрольныя пункты і падпісваць журналы?

Ведаеш што? Выдатная ідэя.

Але робячы гэта, памятайце пра валацуг.

Будзьце пільнымі ў паселішчах.

Што ж, бачу, Элі нібы копія "Кёрціса і Змяі".

- Што за хрэнь? - Таму нагадаю -

гэта проста разведвальны патруль.

Калі бегуноў адзін ці двое - добра, прыбярыце іх.

Калі больш - тады горш,

вы вяртаецеся, мы адпраўляем каманду. Ясна?

Ты ж ведаеш, што ўсяго на чатыры гады старэйшы за нас?

Проста скажы: "Ясна".

- Ясна. - Дзякуй.

Кіраўніком патруля будзе Кэт, вы будзеце выконваць яе загады.

Пры вяртанні знакам "усё чыста" будзе жоўты.

Жоўты - добра. Зялёны - дрэнна.

Хопіць жартаў, можаце ставіцца да гэтага крыху больш сур'ёзна?

Усе раўняюцца на вас дзвюх.

Па нейкай няўцямнай прычыне.

Добра, вылазка ў Альпайн, выязджаем!

Вылазка ў Альпайн! Выязджаем, давайце!

Ты пойдзеш сёння?

Так, пайду.

Бярэш кагосьці?

- Не. - Чаму не?

- Кэт вольная. - Навошта мне запрашаць Кэт?

Таму што яна іншая.

- Божухна. - Што?

Раней ты была з ёй.

І яна пакінула свой след.

Так, ага, дзякуй.

Але не.

Табе падабаецца хтосьці іншы.

Вось што, можаш пайсці са мной.

Можам абкурыцца. Можам танцаваць пад спакойныя песні... як іх там?

"Brittany and the Jug Boys". Будзе весела!

Разам на адліку да Новага года.

Найлепшыя сяброўкі 2029.

- А вы з Джэсам...? - Не.

Рассталіся.

Так, зноў.

Пакуль што.

Што гэта з вамі?

Не ведаю.

Паехалі.

- Добра. Едзем - Стой.

Трэба вярнуцца і паведаміць.

Мы ў разведцы, Кэт. Дык разведаем.

Чакайце, народ!

Гэй, годзе. Народ!

Колькі заражаных трэба, каб паваліць мядзведзя?

Праверым фургон.

СВЕЖЫЯ ПРАДУКТЫ

Дык яны схаваліся ў будынку.

Здаецца, мінімум адзін з іх вярнуўся.

Захацеў падрамаць, калі зжор гэтага небараку.

Ага.

Гэй...

што яны зрабілі з мядзведзем?

За-Грызлі.

Толькі што прыдумала?

- Ага. - За-Грызлі?

- Ага. - Сур'ёзна?

Думаеш, галодны хлопец яшчэ жывы?

Спадзяюся, што так.

Добра.

Здарова, здарова.

- Тут весела. - Здарова.

Божухна.

Задаволеныя?

Цяпер можам вярнуцца?

Так, мы вернемся. Абяцаю.

Проста хутка паслухаем, паглядзім, ці ёсць там хто,

што і ёсць разведкай.

Можа, там чалавек у пастцы, і яму трэба дапамога.

Так, а калі там сям'я?

Што, калі там дзіцё? Або немаўля?

Там няма немаўлят.

Гэй, годзе.

Правілы!

Файна.

Калі штосьці пачуеце, адразу вяртайцеся.

Добра.

Ты проста дасі ім зайсці?

Даю ім пяць хвілін.

Удзвюх на аднаго.

Добра, па адным кожнай. Мы так ужо рабілі.

Калі хочаш, пакінем іх мужыкам.

Другі.

Бутэлька.

СУПРАЦОЎНІКІ МЕСЯЦА 2003 ГОД

ЛІПЕНЬ - ЖНІВЕНЬ

Бляха, так.

Цябе ўкусілі? Мне страляць табе ў твар?

- Не сёння. - Добра.

Прыгожа.

Божа, пакуль мы тут, зацані супрацоўніка...

Элі!

Элі! Элі!

Элі, ты ў парадку?

Я добра.

Нічога не зламала, здаецца.

Гаўно.

Ты адна?

Нічога не чую.

Думаю, усё добра.

Ладна, давай прыдумаем, як цябе выцягнуць.

Я не бачу выхаду.

- Куча замкнёных дзвярэй. - Добра.

Тут высока, каб я скочыла,

пашукаю лесвіцу ці нешта такое,

каб ты магла залезці наверх.

- Проста стой на месцы. - Ага.

Элі?

Стой на месцы.

- Ага. - Ладна.

PEOPLE НАЙЛЕПШЫЯ І НАЙГОРШЫЯ СТРОІ

Бяжы на мяне, курва!

Бяжы на мяне!

Бляха.

Элі, ты ў парадку?! Элі, гэта я!

Я тут!

Трасца, ты ў парадку?

Ага.

Гэта ўсё?

- Толькі яна? - Толькі яна.

Дык ты кажаш, якой яна была?

Разумнай?

Не кажу, што яна ведала матэматыку,

але яна не бегла на мяне.

Яна рабіла тое, што і мы: схавалася, планавала, чакала,

заманіла мяне.

Выцікоўвала.

- І ты гэта бачыла? - Ага.

Усё было акурат так, як кажа Элі.

І як менавіта тое, што вы дзве залезлі ў незачышчаны будынак,

кваліфікаваць як выкананне правіл і падпарадкаванне капітану?

Ну, гэта не першы раз для нас.

Раней мы забілі шмат заражаных.

Калі б там былі вы з Джоэлам, вы б не зайшлі?

- Гэта не тое самае. - Чаму?

- Бо гэта іншае. - Чаму?

Ладна. Выбачцеся перад Кэт

і дайце справаздачу Джэсу. Ідзіце.

Мы ім верым?

Дзіна хлусіла. Яна нічога не бачыла.

Але я веру Элі.

Магчыма, гэтая разумная - выключэнне.

Магчыма.

А як жа шэсць іншых, што павалілі грызлі?

Шасцёра - гэта нядобра, але зусім не арда.

Пакуль не.

Не ведаю, апошнім часам у мяне такое адчуванне.

Адчуванне?

"Рэальнасць - гэта проста калектыўнае прадчуванне".

Лілі Томлін.

Чатыры гадзіны да Новага года.

Адтэрмінуем?

Адтэрмінуем.

ЗА-ГРЫЗЛІ!!! :)

НЕАБЛАЖАЙСЯ

Заходзьце.

Элі.

- Лепш? - Не.

Добра.

Прыйшоў спытаць, ці ідзеш ты вечарам.

Пакажы свой твар.

Не ведаю. Так, магчыма.

Не ведаю.

Ты шмат грала?

Дастаткова, так.

Струны зношаныя.

- Ну... - Я нацягну новыя.

Не трэба, я...

Заўтра прынясу назад.

ШЧАСЛІВАГА НОВАГА ГОДА 2029

Прабач!

Ненавіджу гэта.

І не кажы.

Давялося выпіць, каб проста прыйсці.

Яна ладзіць добрае шоу.

З Новым годам!

Вы зноў будзеце разам праз два тыдні максімум.

Гэтага не будзе.

- Чаму? - Элі! Гэй!

Чаму ты так доўга?

Добра, наступная крыху больш павольная.

- Адна з улюбёных. - Пойдзем!

- Але... - Пойдзем!

Не забывайце: у вас ранні патруль,

- адпачніце. - Сэр, так, сэр.

Добра, у мяне да цябе вельмі сур'ёзнае пытанне.

Наколькі брыдка я пахну?

Як гарачая куча смецця.

Ладна.

Так.

Брыдота.

- Ты такая п'яная. - Не-а.

Я пад кайфам. Шмат курыла.

Кожны хлопец тут зараз тарашчыцца на цябе.

Можа, яны тарашчацца на цябе.

Ну не.

Можа...

яны табе зайздросцяць.

Для гэтага няма прычын. Я не пагроза.

Элі.

Думаю, ім варта цябе баяцца.

Гэй.

Гэта сямейная імпрэза.

Прабачце.

Прабачце!

Вы ў царкве.

- Лесбы. - Што ты сказаў?

Элі, не. Элі.

Валі адсюль.

Божа!

Сэт, давай...

Давай прагуляемся.

Давай. Пойдзем.

Ты ў парадку?

Што з табой не так?

Не трэба мне твая сраная дапамога.

Ясна.

Вось так!

Будзьма!

Бляха, з Новым годам!

- Тое самае. - Ведаю.

І мы пачалі на вечарынцы.

Ведаю.

Божухна.

Can't find what you're looking for?
Get subtitles in any language from opensubtitles.com, and translate them here.